Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран спрабуе ўмацаваць дачыненьні з Іракам


Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Ірану Алі Акбар Салехі наведвае Ірак з мэтай умацаваць двухбаковыя дачыненьні.

Гэта першы візыт іранскай афіцыйнай асобы пасьля зьяўленьня ў Іраку новага ўраду, фармаваньне якога зацягнулася на 9 месяцаў з-за палітычнага крызісу.

У 1980-х гадах Іран і Ірак 8 гадоў вялі вайну між сабой, у выніку якой з абодвух бакоў загінулі сотні тысячаў чалавек.

Дачыненьні паміж краінамі, бальшыня насельніцтва ў якіх мусульмане-шыіты, пачалі паляпшацца пасьля падзеньня ў Іраку рэжыму Садама Хусэйна ў 2003 годзе.
XS
SM
MD
LG