Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Літвы сустракаецца з кіраўніком офісу АБСЭ


Міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс сёньня сустракаецца ў Вільні з кіраўніком зачыненага ў Менску офісу АБСЭ Бэнэдыктам Галерам, паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

Літва, якая ад 1 студзеня старшынюе ў АБСЭ, нядаўна заявіла, што робіць дыпляматычныя крокі дзеля таго, каб праца гэтага офісу ў Менску была працягнутая.

"На сустрэчы будзе абмяркоўвацца дзейнасьць офісу АБСЭ ў сталіцы Беларусі і рашэньне ўладаў гэтай краіны не падаўжаць мандат офісу, які скончыўся 31 сьнежня 2010 г.", – гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС.

Аглядальнікі зьвязваюць рашэньне Беларусі не падаўжаць мандат офісу АБСЭ ў Менску з крытыкай прэзыдэнцкіх выбараў з боку місіі назіральнікаў АБСЭ.
XS
SM
MD
LG