Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны дырэктар "Пінскдрэва" перадумаў звальняцца


Аварыя на Пінскдрэве, архіўнае фота

Аварыя на Пінскдрэве, архіўнае фота

Генэральны дырэктар "Пінскдрэва" Ларан Арыніч адклікаў сваю заяву аб адстаўцы.

Як паведамляе БелаПАН, "Ларан Арыніч гэта зрабіў па рэкамэндацыі вышэйстаячых органаў".


Нагадаем, Арыніч падаў заяву на пачатку сьнежня 2010 году, і з гэтага моманту абавязкі генэральнага дырэктара выконваў Ян Гінэль, які ўзначальваў камбінат па вытворчасьці мяккай мэблі. Адной з галоўных прычын рашэньня Арыніча сысьці з пасады стала трагедыя на заводзе "Пінскдрэў-ДСП".

У выніку выбуху, які адбыўся на "Пінскдрэве-ДСП" 25 кастрычніка, загінулі 14 чалавек. Целы двух рабочых ратавальнікі знайшлі пад заваламі, астатнія памерлі ў бальніцах ад моцных апёкаў. Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласьці ўзбудзіла справу паводле ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэксу (парушэньне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бясьпекі на выбухованебясьпечных прадпрыемствах або ў выбухованебясьпечных цэхах альбо правілаў бясьпекі выбухованебясьпечных прац).

Уласную камісію па расьсьледаваньні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі "Пінскдрэў". Паводле яе высноваў, прычынай выбуху і пажару стала парушэньне рэглямэнту рамонтных прац.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG