Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Двум расейцам, затрыманым у сувязі з падазрэньнем у датычнасьці да масавых беспарадкаў у Менску, прад'яўленае абвінавачаньне.

Як паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі, яны абвінавачваюцца паводле частак 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Максымальная санкцыя па дадзеным артыкуле — 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Нагадаем, двое грамадзян Расеі былі затрыманыя 29 сьнежня пасьля адбыцьця 10-суткавага адміністрацыйнага арышту, прызначанага паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня) за ўдзел у акцыі апазыцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня.

Паўторна іх затрымалі ўжо ў рамках расьсьледаваньня сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму крымінальнай справы аб масавых беспарадках (артыкул 293 КК) на падставе артыкула 108 КПК (затрыманьне паводле непасрэдна ўзьніклага падазрэньня ў зьдзяйсьненьні злачынства).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG