Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане жалоба па забітым лібэральным губэрнатары


У Пакістане абвешчаная трохдзённая афіцыйная жалоба па губэрнатары правінцыі Пэнджаб. Салман Тасір быў забіты ў Ісьлямабадзе ў аўторак, як мяркуецца, сваім целаахоўнікам.

Ва ўсёй правінцыі ўведзеныя падвышаныя захады бясьпекі. Раней каля паўтысячы рэлігійных дзеячоў атрымалі папярэджаньне, што ўсім, хто падтрымае жалобу па Тасіры, пагражае сьмерць.

Тасір быў лібэральным палітыкам і адкрыта крытыкаваў закон аб сьмяротнай кары за абразу ісламу.
XS
SM
MD
LG