Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст хоча пакараць адваката, які абараняе Саньнікава


Павал Сапёлка

Павал Сапёлка

Міністэрства юстыцыі патрабуе прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці Паўла Сапёлку — адваката экс-кандыдата на выбарах прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.

Мін'юст накіраваў на адрас Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў прадстаўленьне аб прыцягненьні Паўла Сапёлкі да дысцыплінарнай адказнасьці і прапанаваў разгледзець пытаньне аб мэтазгоднасьці знаходжаньня яго ў складзе прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Мін'юсту.

"Міністэрствам юстыцыі ўстаноўлена, што адвакат Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў П. Сапёлка дапусьціў некарэктныя выказваньні ў адрас адвакатуры як незалежнага прававога інстытуту, выказаў сумнеў у абгрунтаванасьці дзеяньняў Мін'юсту як дзяржаўнага ліцэнзуючага органа, заявіўшы, што гэта "прэсінг з боку дзяржавы на дзейнасьць дзяржаўных адвакатаў", гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама там адзначаецца, што на пасяджэньні калегіі Мін'юсту была "разгледжана дзейнасьць асобных адвакатаў, якія ажыцьцяўляюць абарону асоб, якія ўдзельнічалі 19—20 сьнежня 2010 году ў зьдзяйсьненьні дзеяньняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG