Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклапочаныя гвалтам супраць хрысьціянаў на Блізкім Усходзе


ЗША заяўляе, што “глыбока засмучаныя” ростам колькасьці нападаў супраць хрысьціян у розных частках Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў гвалт, які грунтуецца на рэлігійнай нецярпімасьці, і заявіў, што адміністрацыя прэзыдэнта Барака Абамы заклапочаная шэрагам нядаўніх нападаў супраць хрысьціянаў у Іраку, Эгіпце і Нігерыі. Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў кіраўнікоў гэтых краінаў прыцягнуць да судовай адказнасьці арганізатараў нападаў.

У Эгіпце каля царквы хрысьціянаў-коптаў у Александрыі ў навагоднюю ноч быў учынены тэракт, у выніку якога загінуў 21 чалавек. Каля 50 хрысьціянаў былі забітыя напрыканцы кастрычніку ў царкве ў Багдадзе у выніку нападу, адказнасьць за які ўзяла на сябе Аль-Каеда.
XS
SM
MD
LG