Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы падазраваны па справе аб падзеях у Менску


Як паведамляе праваабарончая арганізацыя "Вясна", праваахоўныя органы прад'явілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках яшчэ аднаму чалавеку — Сяргею Клюеву.

3 студзеня падчас вызваленьня з турмы на Акрэсьціна пасьля 15 сутак арышту сьледчы Партызанскага РУУСа прад’явіў Сяргею Клюеву пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула 239 Крымінальнага кодэксу РБ (масавыя беспарадкі). Увесь час знаходжаньня пад арыштам яго выклікалі на допыты.

Як паведаміў Сяргей Клюеў праваабаронцам, 19 сьнежня на плошчы ён увогуле ня быў, паколькі знаходзіўся на сустрэчы. І затрымалі яго не на плошчы, а ў іншым месцы.

Яму таксама вядома, што пастановы аб прызнаньні падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках прад'яўленыя яшчэ двум затрыманым, адзін зь якіх — Усевалад Каваленка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG