Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы просяць сустрэчы з арыштаванымі экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты


Фэрэнц Контра
Фэрэнц Контра
Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі, накіравалі ноту ў МЗС Беларусі. У ёй яны выказваюць заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі. Дыпляматы просяць інфармаваць іх пра стан здароўя затрыманых. Таксама яны жадаюць сустрэцца з экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты, якія знаходзяцца пад арыштам.

Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі амбасадар Вугоршчыны Фэрэнц Контра.

Ён сказаў, што гэтую інфармацыю асабліва важна атрымаць перад абмеркаваньнем сытуацыі ў Беларусі, якое мае адбыцца ў Брусэлі 12 студзеня.

На пытаньне, ці будзе складзены новых сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забароняць уезд на тэрыторыю Эўразьвязу, амбасадар Вугоршчыны адказаў:

"Наша амбасада гэтым канкрэтна не займаецца. Такі сьпіс, як вядома, існуе, ён замарожаны, аднак гэты сьпіс не адпавядае рэаліям. Яго патрэбна абнаўляць".

Нагадаем, з 1 студзеня 2011 году Вугоршчына старшынюе ў Эўразьвязе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG