Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларускім Хэльсінскім камітэце каля 11 гадзіны раніцы пачаўся ператрус, зьвязаны з крымінальнай спарвай аб масавых беспарадках у Менску.

13.50 Ператрус на офісе БХК скончыўся. Супрацоўнікі КДБ апісалі камп’ютары і забралі іх з сабой. Пасля сканчэньня ператрусу на офісе арганізацыі супрацоўнікі КДБ паехалі на кватэру Алега Гулака.

Як паведаміў Свабодзе старшыня БХК Алег Гулак, у офіс арганізацыі прыйшлі 4 супрацоўнікі КДБ і прад'явілі пастанову на ператрус, падпісаную пракурорам Менску Мікалаем Куліком.

"У пастанове зазначаецца, што сьледзтва мае зьвесткі, што ў нас могуць быць матэрыялы, зьвязаныя з масавымі беспарадкамі ў Менску 19 сьнежня… Мы іх упусьцілі",-- паведаміў Гулак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG