Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША сёньня сэсія Кангрэса новага скліканьня


У ЗША сёньня адкрываецца сэсія Кангрэса новага скліканьня. Па выніках выбараў, якія прайшлі у лістападзе летась, бальшыня ў Палаце прадстаўнікоў перайшла да рэспубліканцаў.

Дэмакраты захавалі за сабой перавагу ў Сэнаце.

Мяркуецца, што новым сьпікерам Палаты прадстаўнікоў будзе абраны рэспубліканец Джон Бэйнэр. Ён ужо паабяцаў, што ў парадку дня ў часе паседжаньня Палаты 12 студзеня будзе пытаньне аб адмене закону аб рэформе аховы здароўя, прынятага летась паводле ініцыятывы прэзыдэнта Барака Абамы.

Аднак, абмяркаваньне гэтага пытаньня, як чакаецца, будзе пераважна сымбалічным, -- Сэнат, які кантралююць дэмакраты, наўрад ці падтрымае зьмены ў заканадаўстве.

Абама заклікаў дэмакртатаў і рэспубліканцаў аб’яднаць свае высілкі ў іншай сфэры – ствараць новыя працоўныя месцы для амэрыканцаў.
XS
SM
MD
LG