Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Францыі заклікае вызваліць вязьняў КДБ


Прадстаўнік МЗС Францыі Крысьцін Фажэ назвала рашэньне Менску аб закрыцьці офіса АБСЭ годным шкадаваньня.

"У гэтым кантэксьце мы цалкам падтрымліваем намер Літвы, якая з 1 студзеня старшынствуе ў АБСЭ, атрымаць тлумачэньне з боку Беларусі, а таксама ўключыць гэтае пытаньне ў парадак першай сэсіі Пастаяннага Савета АБСЭ, заплянаванай на 13 студзеня", -- адзначыла яна.

Фажэ таксама назвала "трывожнай"сытуацыю ў Беларусі. "Мы асуджаем арышты прадстаўнікоў апазыцыі, якія пачаліся 19 сьнежня. Заклікаем улады Беларусі да хутчэйшага вызваленьня ўсіх арыштаваных ", -- сказала прадстаўнік французскага зьнешнепалітычнага ведамства, перадае РАР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG