Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

WikiLeaks: Лукашэнка выхоўваў Грыбаўскайце


Аляксандар Лукашэнка "выхоўваў" прэзыдэнта Літвы Далю Грыбаўскайце, нягледзячы на тое, што яна запрасіла яго, каб нагадаць аб правох чалавека. Пра гэта сказана ў дакумэнце, абнародаваным на выкрывальніцкім сайце WikiLeaks, паведамляе агенцтва Delfi, са спасылкай на выданьне Kauno diena.

Згодна з дакумэнтам, дарадца літоўскага прэзыдэнта Дарыюс Сямашка сказаў амэрыканскім дыпляматам, што рэакцыя Лукашэнкі на патрабаваньні, выстаўленыя Эўразьвязам, была "то спакойнай, то агрэсіўнай, у залежнасьці ад тону размовы".

Іншы літоўскі дыплямат Ляўрынас Ёнушаўскас нібыта перадаў амэрыканцам такія словы Лукашэнкі: "Калі ЭЗ нас ня хоча, то ён нас і не ўбачыць".

У дакумэнце цытуюцца словы Сямашкі, які сьцьвярджае, што правы чалавека былі асноўнай нагодай, зь якой Лукашэнку запрасілі ў Вільню.

Аляксандар Лукашэнка наведаў з рабочым візытам Літву 15 верасьня 2009 году.
XS
SM
MD
LG