Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арганізацыі журналістаў - за вызваленьне калег у Беларусі


Сусьветныя арганізацыі , якія змагаюцца за свабоду мэдыяў, заклікалі ўлады Беларусі вызваліць дзесяткі журналістаў, якія застаюцца ў зьняволеньні пасьля акцыяй пратэсту супраць фальшаваньня выбараў. Міжнародны інстытут прэсы і яго філіял у Эўропе сёньня выказалі сваю трывогу ў сувязі з арыштамі і зьняволеньнямі журналістаў. Камітэт у абарону журналістаў, што базуецца ў Ню Ёрку, лічыць, што за кратамі ў Беларусі застаюцца прынамсі 22 журналісты. Камітэт выказаў занепакоенасьць лёсам трохгадовага сына журналісткі Ірыны Халіп і аднаго з апазыцыйных кандыдатаў Андрэя Саньнікава, якія абодва знаходзяцца ў турме.
XS
SM
MD
LG