Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень ператрусаў


4 студзеня ў другой палове дня (у 17 гадзінаў) пачаўся ператрус у Сьвятланы Навумавай – палітоляга, даверанай асобы Ўладзімера Някляева. Некалькі дзён таму яна была на допыце ў КДБ.

4 студзеня таксама прайшлі ператрусы ў кватэры журналіста тэлеканалу Белсат Алеся Баразенкі (пачаўся ў 6 раніцы), у доме праваабаронцы Насты Лойкі ( пачаўся ў 13 гадзінаў), у службовым офісе сустаршыні БХД Георгія Дзьмітрука, у кватэрах даверанай асобы Ў. Някляева Ніны Пахлопкі і дэмакратычных актывістаў Андрэя Прасьняка і Аляксандра Пяткевіча. Увечары пачаўся ператрус у лідэра Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менска Алеся Макаева.

А. Баразенку адвезьлі на допыт, пасьля якога адпусьцілі, узяўшы падпіску аб неразгалошваньні. У Ніны Пахлопкі сканфіскавалі нэтбук, пустыя флэшкі, дыск з песьнямі Някляева і CD-дыскі, якія ўжо забіралі ў актывісткі падчас ператрусу ў траўні 2010 году.
У кватэры, дзе жыве А.Прасьняк, ператрус праводзілі ў ягоную адсутнасьць. Былі сканфіскаваныя ноўтбук, 26 кампакт-дыскаў і 140 значкаў "Бой падушкамі". У А.Пяткевіча сканфіскавалі кампутар і носьбіты інфармацыі, на заўтра ён выкліканы на допыт у КДБ. На допыт у КДБ на 5 студзеня выкліканы таксама і Г.Дзьмітрук.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG