Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваных расейцаў перавялі ў ізалятар


Сьледчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Сьледчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Двое расійскіх грамадзян, арыштаваных у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску, пераведзеныя ў ізалятар № 1 МУС Беларусі, які знаходзіцца на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Пра гэта
РІА «Новости» паведаміў прадстаўнік амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў:

«Учора зь імі сустракаўся консул. Консул наведвае затрыманых расейцаў рэгулярна. У іх няма асаблівых заўваг па ўмовах утрыманьня пад вартай», — распавёў Гусеў.

Ён дадаў, што затрыманыя расейцы папрасілі перадаць сваім сваякам інфармацыю аб іх месцазнаходжаньні, а таксама просьбу да сваякоў перадаць ім цёплыя рэчы і гігіенічныя прыналежнасьці.

Гусеў адзначыў, што ў абодвух расейцаў ёсьць адвакаты. Паводле яго словаў, расейскія дыпляматы чакаюць, калі расейцам будзе прад’яўленае абвінавачваньне, каб выбудоўваць далейшую работу па аказаньні ім дапамогі.

У сваю чаргу, прадстаўнік упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі паведаміў, што абвінавачваньне расейцам пакуль не прад’яўленае.

«Пытаньне аб прад’яўленьні абвінавачваньня будзе разгледжанае да восьмага студзеня — на працягу дзесяці сутак з моманту затрыманьня, як таго патрабуе беларускае заканадаўства»,— растлумачыў прадстаўнік МУС.

Ён дадаў, што ў дачыненьні расейцаў пакуль абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG