Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз не выключае дадатковай дапамогі Грэцыі і Ірляндыі


Вугоршчына не выключае прыняцьця ў новым годзе мераў дапамогі выхаду з крызысу Грэцыі і Ірляндыі. Пра гэта сёньня заявіў у Будапэшце міністар замежных спраў краіны Янаш Мартоні. Ад новага году Вугоршчына старшынюе ў кіруючых органах Эўразьвязу.

Гаворачы аб прынятым у Вугоршчыне спрэчным законе аб сродках масавай інфармацыі, Янаш Мартоні адверг крытыку на яго адрас. Разам з тым афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі паведаміў сёньня ў Брусэлі, што вугорскі закон аб СМІ будзе правераны на прадмет яго адпаведнасьці асноватворным прававым актам ЭЗ.
XS
SM
MD
LG