Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане трохдзённая жалоба


Губэрнатар найбуйнейшай пакістанскай правінцыі Пэнджаб быў забіты з-за таго, што заступіўся за хрысьціянку, якая была прысуджаная да сьмяротнага пакараньня за зьнявагу імя прарока Мухамеда. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам міністар унутраных спраў Пакістану Рэхман Малік. Губернтатар Салман Тасір быў сёньня застрэлены адным са сваіх целаахоўнікаў. Адразу пасьля свайго чыну ён быў абясшкоджаны і затрыманы. Забойца прызнаўся, што зьдзейсьніў тэракт з-за таго, што Тасір публічна заклікаў прэзыдэнта памілаваць хрысьціянку Асію Бібі. У сувязі з забойствам губэрнатара у Пакістане абвешчаная трохдзённая жалоба.
XS
SM
MD
LG