Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ініцыявала кансультацыі па Беларусі


Літва, як новы старшыня АБСЭ, распачала кансультацыі наконт пошуку рашэньняў, якія б маглі забясьпечыць працяг дзейнасьці менскай місіі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай сёньня заяве міністра замежных спраў Літвы Аўдронаса Ажубаліса. У ёй адзначаецца, што літоўскае старшынёўства будзе працаваць зь Беларусьсю і іншымі дзяржавамі-удзельнікамі АБСЭ, каб арганізацыя магла працягнуць сваю дзейнасьць.

Місія АБСЭ знаходзіцца ў Менску ад 1998 года. Мандат яе офісу штогод павінен пацьвярджацца калектыўным рашэньнем 56 дзяржаў-удзельніц. Тэрмін папярэдняга мандату скончыўся 31 сьнежня.
XS
SM
MD
LG