Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя спрабуе прадухіліць закрыцьцё офісу АБСЭ ў Менску


Францыя выказвае шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Менску не працягваць мандат офісу АБСЭ. Як заявіў сёньня афіцыйны прадстаўнік францускага МЗС : “ Мы лічым, што офіс АБСЭ не завяршыў належнай яму працы ў сувязі з чым працяг яго дзейнасьці ў 2011 годзе ўяўляўся абсалютна патрэбным.”

У заяве таксама падкрэсьліваецца, што Парыж падтрымлівае намаганьні цяперашняга старшыні АБСЭ Літвы і пачаў кансультацыі з тым, каб прадухіліць закрыцьцё офісу. Францыя таксама заклікала ўлады Беларусі “у максымальна кароткія тэрміны” вызваліць кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый , зьняволеных пасьля падзеяў 19 сьнежня.
XS
SM
MD
LG