Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводка ў Астраўліі


У Аўстраліі на паўночным усходзе ў штаце Квінсьлэнд працягваецца моцная паводка.

Дапамога пацярпелым дастаўляецца пры дапамозе вайсковых паветраных сіл. Жыхароў затопленага гораду Рокхэмптан з насельніцтвам 80 тысяч эвакуююць пры дапамозе выратавальных лодак.

У выніку паводкі ў Аўстраліі ужо загінулі як найменей 3 чалавекі.

Усяго больш як 20 гарадоў у штаце Квінсьлед былі затопленыя і ізаляваныя ад зьнешняга сьвету. Агульная тэрыторыя, якая апынулася пад вадой, роўная па памерах Нямеччыне і Францыі разам.
XS
SM
MD
LG