Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС вітае рашэньне Варшавы наконт бясплатных візаў


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Беларусь вітае рашэньне Польшчы выдаваць бясплатна нацыянальныя візы беларусам і разьлічвае на перамовы з Эўразьвязам аб спрашчэньні працэдур выдачы шэнгенскіх візаў – заявіў у інтэрвію агенцтву Інтэрфакс начальнік ўпраўленьня інфармацыі – прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

"Мы разьлічваем, што прыклад Польшчы будзе садзейнічаць пачатку перамоваў Беларусі з Эўракамісіяй аб спрашчэньні працэдур выдачы шэнгенскіх візаў, якія наша краіна ініцыюе на працягу некалькіх гадоў", – адзначыў прадстаўнік беларускага МЗС.

Ён падкрэсьліў, што “беларускі бок заўсёды выступаў за спрашчэньне або поўнае скасаваньне візавых фармальнасьцяў. "На нашу думку, рашэньне польскага боку – гэта крок у патрэбным напрамку", – сказаў Савіных.

А.Савіных таксама выказаў упэўненасьць, што "гэтыя працэсы дапамогуць нашым партнэрам лепш зразумець палітычныя і сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, і выпрацаваць больш адэкватныя і рацыянальныя падыходы да двухбаковага ўзаемадзеяньня".

Разам з тым прэсавы сакратар МЗС зьвярнуў увагу на тое, што "рашэньне польскага боку тычыцца толькі нацыянальных візаў, якія выдаюцца на тэрмін больш за 90 дзён на працягу 6 месяцаў". "Такая віза выдаецца абмежаваным катэгорыям грамадзян, якія змогуць дадаткова пацьвердзіць мэтазгоднасьць свайго знаходжаньня ў Польшчы доўгі час", – адзначыў ён. "Так што далёка не ўсе беларускія грамадзяне змогуць скарыстацца новай магчымасьцю", – сказаў А.Савіных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG