Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША крытыкуюць намер працягнуць тэрмін прэзыдэнцтва Назарбаева


ЗША сёньня выступілі з крытыкай ініцыятывы правядзеньня ў Казахстане рэфэрэндуму адносна працягу тэрміну кіраваньня прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева да 2020 году.

У заяве амэрыканскай амбасады ў Астане падкрэсьліваецца, што рэфэрэндум стане для рэспублікі адступленьнем ад прынцыпаў дэмакратыі, таму што адмяняе гарантаваныя канстытуцыяй выбары кіраўніка краіны.

Група парлямэнтароў Казахстану у сьнежні летась выступіла з прапановай аб рэфэрэндуме працягнуць тэрмін прэзыдэнцтва Назарбаева да 2020 году, у абыход выбараў, заплянаваных на 2012 год.
XS
SM
MD
LG