Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля затрыманьня ў Беларусі ротнага віленскай коннай паліцыі панізілі


Ротны віленскай коннай паліцыі Лаймонас Банкаўскас, якога пры загадкавых абставінах затрымалі на мяжы з Беларусьсю ў жніўні 2010 года, быў паніжаны ў пасадзе.

На просьбу самога Банкаўскаса 4 студзеня ён быў прызначаны на пасаду галоўнага спэцыяліста аддзела па прэвенцыі Віленскага 2-га камісарыяту паліцыі, пра гэта BNS паведаміла прадстаўнік Галоўнага паліцэйскага камісарыяту Вільнюскага акругі.

"Я падумаў, што часам трэба мяняць месца працы", – сказаў BNS сам Банкаўскас.

У ходзе службовага расьсьледаваньня было ўстаноўлена, што Банкаўскас езьдзіў у Беларусь па больш таннае гаручае, што магло нэгатыўна адбіцца на яго іміджы і іміджы паліцыі
Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня 2010 года ў Беларусі. Беларускі бок заявіў, што ў яго машыне знайшлі наркотыкі – больш 45 г метамфэтаміну. Банкаўскас абвінавачваньні абвяргаў і казаў, што наркотыкі яму падкінулі.

Дэпартамэнт паліцыі 8 лістапада паведаміў, што не ўстаноўлена, што затрыманы ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі Лаймонас Банкаўскас перавозіў наркотыкі, аднак абвясьціў, што паліцыянт парушыў этыку.

У ходзе службовага расьсьледаваньня было ўстаноўлена, што Банкаўскас езьдзіў у Беларусь па больш таннае гаручае, што магло нэгатыўна адбіцца на яго іміджы і іміджы паліцыі. Таму ў ходзе расьсьледаваньня канстатавалі, што ён парушыў службовую этыку.

Для аб'ектыўнай ацэнкі законнасьці дзеяньняў Банкаўскаса і расьсьледаваньня акалічнасьцяў яго затрыманьня ў Беларусі, Дэпартамэнт паліцыі зьвяртаўся ў Генпракуратуру з просьбай прадставіць усю наяўную інфармацыю па справе аб затрыманьні гэтага паліцыянта і зьвярнуцца ў Генпракуратуру Беларусі для атрыманьня копіі крымінальнай справы.

Аднак Беларуская Генпракуратура ніякія дакумэнты не прадставіла.

Падсумоўваючы вынікі расьсьледаваньня вэрсій, якія тлумачаць зьяўленьне наркотыкаў у машыне Банкаўскаса, канстатавалася, што падчас расьсьледаваньня беларускія праваахоўныя органы не далі ніякай інфармацыі, таму няма падстаў сьцьвярджаць, што Банкаўскас зьдзейсьніў злачынства (перавозіў наркотыкі). Няма таксама падстаў сьцьвярджаць, што Банкаўскас ведаў пра тое, што ў яго машыне ёсьць наркотыкі. Падчас службовага расьсьледаваньня не былі атрыманыя аб'ектыўныя дадзеныя, якія дазваляюць усталяваць, хто мог пакласьці ў машыну Банкаўскаса наркотыкі.

У ходзе расьсьледаваньня высьветлілася, што аўтамабілем Банкаўскаса часта карысталася нейкая асоба (не паліцэянт), у якой ёсьць бізнэс-сувязі ў Беларусі. Аднак у ходзе расьсьледаваньня не атрымалі інфармацыі аб тым, што гэты чалавек мог быць зьвязаны з перавозкай наркотыкаў, паведамляе DELFI.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG