Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пагражае ў адказ на заклікі вызваліць журналістаў


Міністэрства замежных спраў Ірану сёньня папярэдзіла, што кампанія за вызваленьне двух нямецкіх журналістаў, затрыманых ў Іране летась у кастрычніку, можа прывесьці да адваротнага выніку.

Прэсавы прадстаўнік іранскага МЗС Рамін Мэхмэпараст заявіў, што Нямеччына павінна пазьбягаць “палітызацыі” праблемы.

Два нямецкіх журналіста былі затрыманыя ў Іране пасьля інтэрвію з сынам Сакінэ Ашціяні, -- іранскай жанчыны, прысуджанай да сьмяротнага пакараньня за шлюбную здраду. Іран заяўляе, што журналісты нямецкага выданьня прыехалі ў краіну з турыстычнай візай і не мелі акрэдытацыі для рэпартэрскай працы.

Сотня вядомых дзеячоў Нямеччыны у нядзелю выступілі з адкрытым зваротам да Ірану з заклікам вызваліць журналістаў.
XS
SM
MD
LG