Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведаміў Радыё Свабода старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак, які знаходзіцца на месцы падзеі, ператрус у прыватным доме, дзе разам з маці пражывае Наста Лойка, пачаўся прыблізна а 13 гадзіне.

Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову аб ператрусе, падпісаную пракурорам Менску Мікалаем Куліком.

Як паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі "Вясна-96", у прыватны дом праваабаронцы Насты Лойкі прыкладна з 12:30 спрабавалі ўламацца зь ператрусам невядомыя супрацоўнікі міліцыі альбо КДБ. Пра гэта паведаміла маці актывісткі. Потым супрацоўнікі КДБ пазванілі наўпрост Насьці Лойцы і паведамілі, што калі яна не прыедзе дадому, то яны пачнуць ламаць дзьверы.

Нагадаем, што праваабарончая арганізацыя "Вясна" была адной зь першых, куды супрацоўнікі спэцслужбаў прыйшлі зь ператрусам. Уначы з 19 на 20 сьнежня ў офіс "Вясны" прыходзілі двойчы. Пазьней ператрус таксама адбыўся ў праваабаронцы Алены Танкачовай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG