Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве -- пікеты ў падтрымку зьняволеных апазыцыянэраў


У Маскве сёньня працягваюцца некалькі адзінкавых пікетаў у падтрымку апазыцыйных палітыкаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай. Некалькі дзесяткаў удзельнікаў пікетаў затрыманыя, як паведаміў карэспандэнт радыё Свабода з Масквы.

Эдуард Лімонаў, Канстанцін Касякін, Барыс Нямцоў і Ільля Яшын пасьля акцыяў апазыцыі 31 сьнежня арыштаваныя на тэрміны ад 5 да 15 сутак. Сёньня таксама мае адбыцца быць суд над 14 удзельнікамі ўчорашніх пікетаў. Яны былі затрыманыя, паводле расейскіх парваахоўчых ворганаў, за парушэньні правілаў арганізацыі мітынгаў і вызваленыя з прадпісаньнем з’явіцца ў суд.
XS
SM
MD
LG