Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналіста Белсату адпусьцілі пасьля допыту


Аляксандар Баразенка

Аляксандар Баразенка

Журналіста тэлеканалу Белсат Алеся Баразенку адпусьцілі пасьля допыту. З яго узялі падпіску аб неразгалошваньні. Адваката на допыт так і не дапусьцілі. Аргумэнтавалі гэта тым, што Баразенка праходзіць як сьведка, таму адвакат нібыта не патрэбны.

Нагадаем, у кватэры журналіста 4 студзеня прайшоў ператрус. Як паведаміў "Нашай ніве" прадстаўнік тэлеканала Міхась Янчук, супрацоўнікі КДБ зьявіліся да Алеся а 6-й раніцы. Ператрус ішоў да 7.30. Быў канфіскаваны асабісты ноўтбук журналіста, а таксама транспарант «Дзе мама Колі?»

Момант выманьня транспаранту кадэбісты зьнялі на відэа. Баразенку забралі на допыт, пасьля якога адпусьцілі
XS
SM
MD
LG