Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заклікае да сур'ёзных перамоваў з Паўночнай Карэяй


Адмысловы пасланьнік ЗША па Паўночнай Карэі Стывэн Босуорт выказаў надзею на хуткае аднаўленьне “сур’ёзных перамоваў” па ядзернай праграме Пхэньяну.

Стывэн Босуорт прыбыў сёньня ў Сэул для сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрства замежных справаў Паўднёвай Карэі. Пасьля амэрыканскі дыплямат накіруецца ў Кітай і Японію для далейшых кансультацыяў адносна магчымых перамоваў з Паўночнай Карэяй.

Заклапочанасьць сытуацыяй на карэйскай паўвысьпе ўзрасла, пасьля абстрэлу Паўночнай Карэяй паўднёвакарэйскай выспы ў лістападзе летась, у выніку чаго загінулі 4 чалавекі. Сэул і Пхэньян вырашылі праводзіць дыпляматычныя перамовы. Міністр абароны Робэрт Гэйтс плянуе наведаць Сэул на наступным тыдні.
XS
SM
MD
LG