Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай абяцае дапамагчы Гішпаніі ажывіць эканоміку


Віцэ-прэм’ер Кітаю Лі Кэцян пачынае сёньня трохдзённы візыт у Гішпанію. Як чакаецца, ў часе гэтага візыту будуць абмяркоўвацца шляхі дапамогі з боку Кітаю вываду гішпанскай эканомікі з эканамічнага крызісу. Кітай заявіў, што гатовы да “пазытыўных крокаў” у дапамозе Гішпаніі адносна даўгоў, якія працягваюць расьці.

Улады Кітаю абяцаюць, што гатовыя падтрымаць стабільнасьць адзінай эўрапейскай валюты – у тым ліку і шляхам пакупкі дзяржаўных акцыяў краін эўразоны.
У часе паездкі па Эўропе кітайскі віцэ-прэм’ер таксама наведае Нямеччыну і Вялікую Брытанію.
XS
SM
MD
LG