Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суседнія краіны могуць увесьці войскі у Кот Д'Івуар


Заходнеафрыканскія лідэры могуць прыняць рашэньне аб гвалтоўным адхіленьні ад улады ў Кот Д’Івуары дзейнага цяпер прэзыдэнта Лярана Гбагба. Лідэры краін Заходней Афрыкі ня здолелі пераканаць Гбагба зысьці з пасады.

Гбагба пацярпеў паразу на нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах, вынікі якіх прызналі міжнародныя арганізацыі. Але Гбагба адмовіўся прызнаць перамогу свайго апэнэнта Аласана Уатару.
XS
SM
MD
LG