Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Кабулу спрацавала выбухоўка ў пакінутай сумцы


У выніку выбуху ў сталіцы Аўганістану Кабуле загінуў адзін паліцыянт і параненыя тры цывільныя жыхары.

Як паведаміла паліцыя, выбоховае прыстасаваньне знаходзілася ў сумцы, якая была пакінутая ў цэнтры Кабулу, у шматлюдным квартале, дзе месьцяцца крамы і некалькі ўрадавых будынкаў. Выбухоўка спрацавала ў тым часе, як паліцыя спрабавала яе абясшкодзіць.

Пакуль незразумела, супраць чаго ці каго канкрэтна плянаваўся выбух. Адказнасьць за выбух на сябе ніхто не ўзяў.
XS
SM
MD
LG