Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналіст Белсату не вярнуўся дадому пасьля допыту


Аляксандар Баразенка

Аляксандар Баразенка

У кватэры журналіста незалежнага тэлеканала "Белсат" Алеся Баразенкі 4 студзеня прайшоў ператрус. Як паведаміў "Нашай ніве" прадстаўнік тэлеканала Міхась Янчук, супрацоўнікі КДБ зьявіліся да Алеся а 6-й раніцы. Ператрус ішоў да 7.30. Быў канфіскаваны асабісты ноўтбук журналіста, а таксама транспарант «Дзе мама Колі?»

Момант выманьня транспаранту кадэбісты зьнялі на відэа.

Баразенку забралі на допыт. Дамоў ён з яго не прыехаў. Даслаў смс-паведамленьне: "Мяне бяруць, патрэбны адвакат".

Міхась Янчук мяркуе, што журналіста маглі затрымаць у якасьці падазраванага па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG