Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эўрапейскія дэмакратычныя студэнты”: вызваліць затрыманых за Плошчу



Эўрапейскае моладзевае аб’яднаньне “Эўрапейскія дэмакратычныя студэнты” выступіла з заявай адносна сытуацыі ў Беларусі.

Як паведаміў кіраўнік “ЭДС” Бэнс Баўэр, які таксама зьяўляецца міжнародным сакратаром кіроўнай партыі Вугоршчыны “Фідэс”, адмыслова для абмеркаваньня беларускага пытаньня была сабраная цэнтральная рада “ЭДС”.

На радзе былі абмеркаваныя канкрэтныя крокі і захады па дапамозе Беларусі, а таксама прынятыя дзьве заявы – адносна вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і жорсткага разгону мірнай акцыі, і наконт крымінальнай справы супраць старшыні Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча і двух ягоных паплечнікаў. “Малады Фронт” зьяўляецца адзінай беларускай моладзевай арганізацыяй, якая ёсьць паўнапраўным сябрам ЭДС.


“Мы, ад імя “Эўрапейскіх дэмакратычных студэнтаў”, асуджаем незаконныя дзеяньні сілавых структураў Беларусі і заклікаем неадкладна вызваліць усіх, каго трымаюць за кратамі, затрыманых як прэвэнтыўна, так і пасьля заканчэньня мірнай дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году, а таксама спыніць іх крымінальны і адміністрацыйны перасьлед, адмовіўшыся ад усіх палітычна матываваных абвінавачваньняў”, – гаворыцца ў заяве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG