Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран не прапускае ў Афганістан грузавікі з палівам


Афганскія ўлады заклікалі Іран не перашкаджаць праезду ў краіну грузавікоў з палівам.

Як заявіў сёньня прэс-сакратар афганскага прэзыдэнта Вахід Амар, насуперак распаўсюджаным раней зьвесткам аб тым, што праблема вырашана, на мяжы паміж дзьвюма краінамі па-ранейшаму прастойваюць сотні грузавікоў з палівам.

У канцы сьнежня ў Тэгеран для ўрэгуляваньня сытуацыі прыяжджаў віцэ-прэзыдэнт Афганістану Махамад Касім Фахім, па выніках паездкі якога паведамлялася, што забарона на праезд машын будзе зьнятая.

Забарона была ўведзеная некалькі тыдняў таму, калі Тэгеран заявіў, што частка паліва паступае замежным вайскоўцам у Афганістане. Кабул адпрэчыў гэта, адзначыўшы, што ўсе пастаўкі зьвязаныя выключна з патрэбамі насельніцтва.
XS
SM
MD
LG