Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Пакістану падтрымаў урад


Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары выказаў падтрымку прэм'ер-міністру Юсуфу Разу Гілані, чый урад пазбавіўся большасьці ў парлямэнце.

Учора аб выхадзе з кіруючай кааліцыі і пераходзе ў апазыцыю заявіла адна з найбуйнейшых партый краіны – Рух Мутахіда Каўмі. Яе лідэры спаслаліся не недастатковыя высілкі кабінэту ў барацьбе з карупцыяй, пры вырашэньні эканамічных пытаньняў і праблем, зьвязаных зь бясьпекай.

Тым самым за апошнія два месяцы Юсуф Разы Гілані пазбавіўся падтрымкі двух партнэраў па кааліцыі. У панядзелак прэм'ер сустракаўся з апазыцыйнымі лідэрамі ў спробе не дапусьціць адстаўкі свайго ўраду.
XS
SM
MD
LG