Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай забясьпечыць сябе ўранам на тры тысячы гадоў


Кітайскія навукоўцы заяўляюць, што іх новае адкрыцьцё дапаможа забясьпечыць уранам атамныя электрастанцыі краіны на тры тысячы гадоў.

Як паведаміла дзяржаўнае тэлебачаньне КНР, кітайскія навукоўцы пасьля 24 гадоў дасьледаваньняў адкрылі працэс, які дазваляе перапрацоўваць ужо адпрацаванае ядзернае паліва.

Існуючых запасаў урану ў Кітаі хопіць, паводле ацэнак, толькі на 50 – 70 гадоў, калі карыстацца ўранам па старой тэхналёгіі.

Іншыя краіны ўжо валодаюць падобнымі тэхналёгіямі (у тым ліку Індыя, Брытанія і Францыя), але яны могуць апынуцца асабліва важнымі для Кітая, які імкнецца скараціць залежнасьць ад вугалю і забясьпечыць растучыя патрэбы краіны ў электраэнэргіі.
XS
SM
MD
LG