Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка 3 студзеня падпісаў указ у адпаведнасьці зь якім галоўны рэдактар газэты Адміністрацыі прэзыдэнта "Советская Белоруссия» Павал Якубовіч прызначаны членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацьвёртага скліканьня.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прэзыдэнта, гэтае прызначэньне адбылося ў адпаведнасьці з часткай другой артыкула 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

20 сьнежня на прэсавай канфэрэнцыі пасьля выбараў Аляксандар Лукашэка паабяцаў, што ў Павал Якубовіч ў сваёй газэце надрукуе матэрыялы пра Плошчу.

Лукашэнгка: “ Вы ведаеце, што на плошчы павінна было адбыцца на самой справе. Я даручыў Паўлу Якубовічу апублікаваць усё, у тым ліку пазыцыю некаторых дыпляматаў. Распарадзіўся апублікаваць усе матэрылы пра эўрапейскіх партнэраў. Апублікуем дакумэнты, якія павінныя захоўвацца па грыфам «сакрэтна»”.

Пакуль нічога не было надрукавана.

Кіраўнік прэзыдэнцкай газэты Павал Якубовіч даўно дасягнуў пэнсійнага ўзросту, ён нарадзіўся ў 1946 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG