Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У мінулым годзе было найбольш прыродных бедзтваў


Адна з вядучых сусьветных кампаній на рынку перастраховачных паслугаў – нямецкая Munich Re – апублікавала справаздачу, у якой сьцьвярджаецца, што 2010-ы год стаў другім па колькасьці і маштабу прыродных катастрофаў за апошнія тры дзесяцігодзьдзі.

Па дадзеных кампаніі, ахвярамі стыхійных бедзтваў у мінулым годзе сталі 295 тыс. чалавек, зь іх больш за 222 тысячы загінулі ў выніку студзеньскага землятрусу на Гаіці.

Землятрус, які здарыўся празь месяц у Чылі, лічыцца самым буйным па памеры матэрыяльных стратаў – 30 мільярдаў даляраў. Агульная лічба стратаў ад усіх 950 катастрофаў, што мелі месца ў мінулым годзе, складае 130 мільярдаў даляраў.

Кампанія Munich Re адзначае, што рэзкія ваганьні надвор'я, якія выклікалі большасьць бедзтваў, паказваюць на хуткае зьмяненьне сусьветнага клімату.
XS
SM
MD
LG