Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да і пасьля Плошчы


1. Да Плошчы

Адна знаёмая жанчына-псыхоляг на поўным сур’ёзе даводзіла мне, што значная частка нашага насельніцтва – дарослыя дзеці. Нават ня дзеці, а немаўляты: ім галоўнае, каб цёпла, бясьпечна і былі накормленыя. У мяне было сумненьне на гэты конт, покуль я не пачала ўдзельнічаць у выбарчых баталіях ды размаўляць з людзьмі іншых сацыяльных пластоў. Калі я раздавала ўлёткі ў раёне трактарнага завода, да мяне падышла бабуля і пачала арыгінальна агітаваць за дзеючага. З вамі ж, кажа, за 16 гадоў нічога благога не здарылася, вы ж жывая! Я нават не знайшла, што адказаць, а потым даўмелася: перада мной клясычны прыклад старога немаўляці, якому ў жыцьці патрэбен мінімум.

Ёсьць яшчэ дарослыя-“дзеці”, дарослыя-“падлеткі” – усе са сваімі асаблівасьцямі. Несумненна, у нашым грамадзтве ёсьць і сапраўдныя дарослыя – што бачаць сутнасьць
На якой бы ступені разьвіцьця чалавек ні знаходзіўся, важна рухацца, не стаяць не месцы, не зарастаць раскай. Вось чаму для няўрымсьлівых і неспакойных усялякія выбары – найлепшы час.
зьяваў і рэчаў ды ўмеюць браць на сябе адказнасьць. Але на якой бы ступені разьвіцьця чалавек ні знаходзіўся, важна рухацца, не стаяць не месцы, не зарастаць раскай. Вось чаму для няўрымсьлівых і неспакойных усялякія выбары – найлепшы час. На жаль, завоблачная пасада прэзыдэнта і прэтэнзіі на яе проста палохаюць нашых выбаршчыкаў. Ды ў прэтэндэнтаў проста нездаровыя амбіцыі! Куды гэтым цялятам дужацца з нашым дубам?! А яны і вылучыліся, і подпісы сабралі, і агітацыю правялі, і на ўсё гэта знайшлі сродкі і людзкія рэсурсы. Хто “за ідэю” дапамагаў, хто проста любіць грамадзкую работу, а хто і капейчыну зарабіць не супраць. (Пры нашай “поўнай занятасьці” і гэта актуальна.) Хочаш – не хочаш, а разгул дэмакратыі трэба неяк асьвятляць у СМІ. Не дзеля літары закона і электарату – дзеля бачнасьці, дзеля міжнароднага іміджу. Для назіральнікаў з Эўропы і журналюгаў з усяго сьвету, якім зусім нядоўга “хацелі падабацца”.

Вось і асьвятляюць: дураць народ за народныя грошы. Згадаем, як паказалі шэсьце пратэсту па праспэкце Незалежнасьці, што адбылося 24 лістапада. Адна толькі групка апазыцыі ўмясьцілася ў кадар. Затое ракурс цікавы: зьверху, наўскасяк, на краму “Чараўніца” – з балькончыка аднаго прадстаўнічага дома, які прыежджыя прымаюць за тэатар. Відаць, супрацоўнікі БТ і АНТ пабаяліся за свае камэры, а для навін папрасілі здымкі ў “калег”.

У праграмах навін кандыдатаў высьмеялі пасьля першых жа эфіраў: маўляў, ніводзін не спытаў, куды глядзець. А вы для чаго ў студыі, спадары - тэлевізійнікі?! Гэта ваш прамы абавязак – паказаць, куды глядзець і куды гаварыць запрошанаму кандыдату. Ды і студыю маглі даць зь бягучым радком, і фон зрабіць прыстойны, а не такі, як на дэбатах.

Асобна варта разгледзець, як паказвалі моманты сустрэч з выбаршчыкамі. Камэра старанна езьдзіла па пустых крэслах, калі заля была няпоўнай, і захоплівала толькі краёчак, калі народ зьбіраўся дружна. Цікава, ці паказалі, як на Серабранцы ладзілі сустрэчу міністар адукацыі Радзькоў з мэрам Ладуцькам (давераныя асобы ясна каго)? Настаўніцам з найбліжэйшай гімназіі загадалі быць усім, раздалі загадзя падрыхтаваныя пытаньні, а галоўнае – папярэдзілі горш апрануцца, каб іх прымалі за работніц з інтэрнату.

Так і падмывае спытаць у рэжысэраў-пастаноўшчыкаў: вы хацелі балагану, цырку на дроце? Расьпішыцеся і атрымайце.

Сам адкамэнтаваў так: не ідуць з дабром. Калі сатрап хоча дабра, гэта нават забаўна. Усё
Калі сатрап хоча дабра, гэта нават забаўна.
роўна ён атрымае тое, што заслужыў. Не пры жыцьці, дык... Ой, пра што гэта я?!. Не ведаю, як Рыгоравіч, а "савок" сапраўды вечны, як вечныя ў прыродзе цьвіль і плесьня. Яму не патрэбны ні празрыстыя скрыні, ні сумленны падлік. Буфэт і фікусы – вось яго ўзровень.

Лепшыя “вумы” Беларусі ламалі галовы, як падлавіць шулераў з выбарчых камісій. Шкада, што не дазволілі браць спальнікі і начаваць на ўчастках. Зьявяцца ўначы крадком кот Базыліё з лісой Алісай укідваць ці мяняць бюлетэні, а прадстаўнік якогась штаба тут як тут! Ды пад белыя рукі, ды ў справядлівы беларускі суд! Ах, мары, мары!.. Калі ўся сыстэма гуляе мечанымі картамі – ад настаўніц да сілавікоў, то што тут зробіш?

Кажуць, што сумленьне выглядае як поле, як абалонка вакол чалавека. Гэтая абалонка зьнікае ў людзей з цяжкімі залежнасьцямі, у старых, якія зьдзяцінелі, а ў дзяцей яшчэ не сфарміравана. Куды яна падзелася ў мясцовай тэвэшнай браціі, якая ня п’е, ня колецца і зусім не старая – вялікае пытаньне. На першай “Кухні” Георгій Калдун яшчэ саромеўся... Як без сумленяня абыходзяцца салідныя людзі з партфэлямі і нават пры пагонах, таксама невядома. Памятаеце эпізод з фільма “Кін-дза-дза”, дзе героі прыляцелі на амаль зьнішчаную плянэту? Улада без сумленьня – як плянэта без кіслароду; адны мікробы добра сябе адчуваюць...


2.Пасля Плошчы


Сплянаваны выбарчы фарс за адну ноч ператварыўся ў такі ж сплянаваны трылер, мэта якога – запалохаць і магчымых кандыдатаў, і выбаршчыкаў. Каб ужо ніхто ніколі не пасягаў на беларуска-азіяцкі варыянт дзяржаўнага ўтварэньня.

Хто быў на Плошчы, ведае, што там было. Для тых, хто ня быў, назаўтра ўстроілі шоў па ТВ. Гэтая гістэрыя на ўсіх трох каналах па сутнасьці абапіралася на адну і тую ж, спэцыяльна
Адзін і той жа сюжэт паўтараўся бясконца, каб людзі думалі, што гэта быў штурм, асада.
зьнятую карцінку: біцьцё шкляных дзьвярэй Дома ўраду. Прычым адзін і той жа сюжэт паўтараўся бясконца, каб людзі думалі, што гэта быў штурм, асада. Праз тыдзень, у праграме “Контуры”, разьбітага шкла стала нашмат болей – і ўсё зялёнае, ад бутэлек. І хто ж гэта на марозе назносіў піўных бутэлек на ганак ДУ і біў іх там кучай?! Каб так дробна набіць, патрэбен час. Відавочна, што гэта маглі рабіць такія ж нанятыя людзі, як і тыя, што дзелавіта несьлі рыдлёўкі і лапаты.

Раз за разам паўтаралі і сюжэт з адрачэньнем Раманчука. Яно выглядала б больш пераканаўчым, калі б экс-кандыдата “дадушылі” ня ў тую ж ноч. А то нейкае яно рэзкае, падазронае, злавеснае... Затое не сьпяшаліся абнародаваць лічбу зьняволеных. Давялося самаму на прэс-канфэрэнцыі агучыць яе. Тон і зьмест яго словаў, калі гаворка ішла пра кандыдатаў, палягае па-за межамі дабра і зла, таму і камэнтаваць цяжка. У зале адны ўсьміхаліся, як паўдуркі, тыпу – падтрымлівалі, іншыя выглядалі прыгнечанымі. Групка журналістаў, падобных на японцаў, прыкметна сьцялася і знаходзілася, відавочна, у шоку.

Усе мы былі ў шоку. У пакладзістай бабулі аказаліся вялікія вушы і яшчэ большая зяпа. Яна
У пакладзістай бабулі аказаліся вялікія вушы і яшчэ большая зяпа.
ўжо нікому не хацела падабацца, бо бяспрынцыпны сусед ёй нешта паабяцаў. І пра якую “меншасьць” гаварылася ў навагоднім віншаваньні? Лічылі б лепей, то дакладна ведалі б працэнт электаральнай падтрымкі. Ліда перастаралася. Крышталёвая мара разьбіта. Нават сытая Эўропа не змагла вытрываць такога зьдзеку з закону і здаровага сэнсу.

А далей пачалося самае цікавае: інфармацыі пра зьняволеных, пра арышты і канфіскацыі ў офісах увогуле перасталі даваць. А цікавенькі б атрымаўся сюжэт на незалежным тэлебачаньні – як з офісу БХД зносяць табурэты і кубкі ды як дзеці радуюцца пачкам паперы... Ну марадзёры, далібог! Кандыдаты са зьняволеных перайшлі ў статус арыштаваных, кожнага там “даціскаюць” паасобку, змушаючы да пакаяньня. А тут – ёлкі, фаервэркі, падарункі – быццам зноў нічога не адбылося... З расейскіх каналаў зьвесткі пра Беларусь рэгулярна вырэзваюцца. Тэлевізар ужо можна не глядзець. Увогуле – узяць ды выкінуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG