Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дзьмітрыеў выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе


Сёньня раніцай са сьледчага ізалятара КДБ быў выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў.

Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў палітоляг Віталь Сіліцкі, які паведаміў, што п'е каву з Дзьмітрыевым у адным з менскіх кафэ. Мы патэлефанавалі Сіліцкаму, і Віталь пацьвердзіў гэтую інфармацыю. Андрэй Дзьмітрыеў быў побач зь ім, але сказаў, што пакуль не гатовы гутарыць з журналістамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG