Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама падпісаў закон ад кампэнсацыі ліквідатарам наступстваў тэрактаў 11 верасьня


Першым законам, падпісаным у новым годзе прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, стаў закон аб фінансавай дапамозе ліквідатараў наступстваў тэрарыстычных актаў 11 верасьня 2011 году.

Закон, прыняты ў 2010 годзе Кангрэсам, прадугледжвае выдаткаваньне на працягу дзесяці гадоў 4 мільярдаў даляраў у якасьці кампэнсацыі для пажарных і рабочых, якія разьбіралі парэшткі Усясьветнага гандлёвага цэнтру адразу пасьля тэрактаў. Многія зь іх скардзяцца на здароў’е у сувязі з тым, што ў лёгкія трапіў пыл.

Пасьля прыняцьця закона іх прадстаўнікі адклікалі судовыя зыскі, у якіх дамагліся кампэнсацыі.
XS
SM
MD
LG