Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Пакістану сустракаецца з лідэрам апазыцыі


Прэм’ер-міністар Пакістану Юзуф Раза Гелані сёньня сустракаецца з лідэрам адной з найбуйнейшых апазыцыйных партый – Руху Муттахіда Каўмі. Галіні імкнецца супрацьстаяць намеру апазыцыі дамагчыся ў парлямэнце вотуму недаверу ўраду.

Напярэдадні прыхільнікі Гелані апынуліся ў парлямэнце ў меншасьці, паколькі дэпутаты ад Руху Муттахіда Каўмі заявілі пра пераход у апазыцыю. Калі намер абвясьціць вотум недаверу ў парлямэнце будзе пасьпяховым, урад, які карыстаецца падтрымкай прэзыдэнта Асіфа Алі Зардары, можа пайсьці ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG