Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: журналістам забаранілі выкрываць


Ва Ўкраіне набыў моц закон аб абароне асабістых дадзеных, які праваабаронцы называюць крокам да абмежаваньня свабоды слова і доступу да інфармацыі, паведамляе "Ўкраінская праўда".

Новы закон называе "асабістымі дадзенымі" любую інфармацыю, якая дазваляе вызначыць асобу чалавека, у тым ліку яго імя і прозьвішча.

Закон дазваляе журналістам зьбіраць агульнадаступную інфармацыю пра людзей, але забараняе яе распаўсюджваць безь пісьмовага дазволу датычнай асобы.

Выканаўчы дырэктар Украінскага Хэльсінскага саюзу Ўладзімер Яворскі зьвяртае ўвагу на тое, што ўлады зараз змогуць заблякаваць шырэньне інфармацыі пра любую асобу і пакараць журналіста ці рэдакцыю за абнародаваньне асабістых зьвестак.
XS
SM
MD
LG