Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: Нямцоў атрымаў 15 сутак


Суд Твярскога раёну Масквы пакараў аднаго зь лідэраў расейскага апазыцыйнага руху "Салідарнасьць" Барыса Нямцова 15 суткамі адміністратыўнага арышту пасьля затрыманьня на акцыі 31 сьнежня на Трыюмфальнай плошчы.

Нямцова прызналі вінаватым у "непадпарадкаваньні законным патрабаваньням супрацоўніка міліцыі" падчас мітынгу.

Як паведаміў апазыцыянэр, судовае рашэньне было заснаванае на паказаньнях двух амонаўцаў. Пры гэтым, паводле Нямцова, былі прайгнараваныя сьведчаньні 15 чалавек на яго карысьць. Судзьдзя таксама адмовіўся далучыць да матэрыялаў справы відэазапіс падзеяў, зроблены як журналістамі, так і самімі праваахоўнікамі.
XS
SM
MD
LG