Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: паліцыя дапытвае падазраваных тэрарыстаў


У Эгіпце паліцыя затрымала сем чалавек для допыту ў справе выбуху ў горадзе Александрыя, на поўначы краіны.

Выбух у навагоднюю ноч у царкве коптаў – эгіпцян, якія вызнаюць хрысьціянства – забіў 21 чалавека. Гэты тэракт стаў апошнім з шэрагу нападаў на хрысьціян у Афрыцы і на Блізкім Усходзе.

Эгіпецкія ўлады паведамілі, што за выбухам верагодна стаялі "замежныя элемэнты". Падобна, што выканаўца быў сьмяротнікам.

Раней спэцслужбы вызвалілі 10 чалавек, дапытаных па гэтай справе.
XS
SM
MD
LG