Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Падмаскоўі ўведзены рэжым надзвычайнага становішча


У Расеі сёньня з-за адлучэньня энэргазабясьпячэньня ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі ў палове раёнаў Падмаскоўя – у 18 з 36.

Паводле Мінэнэрга Расеі, у рэгіёне адлучаныя 10 % трансфармацыйных падстанцыяў.

У суседняй Цьвярской вобласьці праблемы з электрычнасьцю ў 308 населеных пунктах.

Прычына праблемаў – сьнегапад і моцны вецер. Сьнег наліп на драты электраперадачаў, у некаторых месцаў драты пашкоджаны дрэвамі, якія упалі ад моцнага ветру.
XS
SM
MD
LG