Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея забараняе самалёты Ту-154Б


Расея забараняе палёты на самалётах Ту-154Б на час высьвятленьня прычын авіакатастрофы ў Сургуце.

Паводле Расейскага ведамства па наглядзе за транспартам, усе авіялініі павінны выканаць загад. Пакуль невядома дакладна, колькі насамрэч усяго ў Расеі выкарыстоўваецца такіх самалётаў. Ту-154Б – гэта варыянт мадэлі Ту-154, якія працуюць ад пачатку 1970-х гадоў.

У суботу Ту-154Б рэйсу Сургут – Масква, загарэўся на ўзьлётнай паласе пасьля запуску рухавікоў. Пасьля выбухнулі паліўныя бакі самалёту.

У шпіатлях знаходзяцца 30 з 43 параненых, адзін зь іх – у цяжкім стане. У выніку аварыі загінулі тры чалавекі.
XS
SM
MD
LG