Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Эгіпту заклікаў мусульманаў і хрысьціянаў аб'яднацца у змаганьні супраць тэрарызму


Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак заявіў, што тэрарысты не змогуць дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне і не падзеляць яе на хрысьціян і мусульман. Мубарак заклікаў эгіпецкіх мусульманаў і хрысьціянаў аб’яднацца ў змаганьні супраць тэрарызму.

Заява прагучала пасьля выбуху на поўначы Эгіпту у горадзе Александрыя каля царквы хрысьціян-коптаў, калі вернікі выходзілі пасьля навагодняга набажэнства. У выніку выбуху, які учыніў, як падазраецца, сьмяротнік, загінуў як наймней 21 чалавек, дзесяткі параненыя.

Тэракт асудзілі улады ЗША, кіраўніцтва Эўразьвязу, лідэры бальшыні краін Блізкага Усходу.
XS
SM
MD
LG