Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку расьце здабыча нафты


У Іраку працягваецца рост аб’ёмаў здабычы і экспарту нафты.

Здабыча нафты ў Іраку вырасла на 100 тысяч барэляў за суткі, -- паведаміў міністар нафты Іраку Абдул-Карым Элаібі. Паводле Элаібі, чакаецца, што штодзённы аб’ём экспарту нафты на канец студзеня дасягне два мільёны барэляў.

Прыкладна 95% ірацкага бюджэта фарміруецца за кошт прыбыткаў ад продажу нафты. Багдад імкнецца дасягнуць узроўню штодзённай здабычы у тры мільёны барэляў, як гэта было напрыканцы 1980-х гадоў.
XS
SM
MD
LG